Сёння, як і ў мінулую сераду на Цэнтральнай плошчы горада было невялікае гулянне, якія адбываюцца кожную сераду па ўсёй краіне на цэнтральных плошчах гарадоў. Народу было ўсё ж больш чым тыдзень таму нягледзячы на ​​непагодлівае надвор'е ўвесь дзень. Каля 50 чалавек.

Гулянне адбывалася як каля фантана, так і на другім баку - паміж школай мастацтваў і саборам. Як і ў мінулую сераду на плошчы прысутнічалі супрацоўнікі КДБ і міліцыя. Гулянне фіксавалася аж двума (!) відэакамерамі супрацоўнікамі КДБ і МУС, якіх у гэты раз было ў 2 разы больш. Міліцыяй выбарачна правяраліся дакументы ў "невядомых" грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?