«Народная воля» ў сваім выніковым нумары на першай паласе зьмясьціла вялікі фатаздымак прэм’ер‑міністра Беларусі Сяргея Сідорскага. Ён суправаджае ягонае выказваньне наконт працы менскага гарвыканкаму. У гэтай заяве Сідорскі гаварыць пра тое, што ў цэнтры Менску і ў іншых месцах сталіцы з больш высокай кадастравай ацэнкай зямельныя надзелы аддаюцца камэрцыйным структурам, бачачы за гэтым карупцыю.

Сідорскі таксама патрабуе, каб менскія будаўнікі працавалі не ў адну, як зараз, а ў тры зьмены. У камэнтары рэдакцыі адзначаецца, што гэты выступ прэм’ера ўзяты не зь пісьмовага выступу, а з вуснага. Паводле гэтага камэнтара Сідорскі выступае, як чалавек, што спрабуе змагацца з карупцыяй у будаўнічай сфэры.

Што цікава, «Народная воля» таксама друкуе паласны гараскоп на наступны год. Ён мае назву: «Рыбе Сідорскаму зоркі абяцаюць зьдзяйсьненьня ўсіх плянаў і праектаў, Дзеве Лукашэнку – праблемы са здароўем, Стральцу Казуліну – посьпехаў на новым абсягу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?