заплаціўшы кампаніі «Інтэр РАО» 21 млн. долараў.

Аб гэтым заявіў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка, адказваючы 30 чэрвеня на пытанні дэпутатаў парламента.

Паводле слоў Сямашкі, для задавальнення патрэбы прамысловасці і насельніцтва, «каб былі цяпло і святло ў кватэрах», Беларусі неабходна 34,5 млрд кВт•гадз электраэнергіі ў год. Між тым, сказаў першы віцэ-прэм’ер, па кантракце з Расіяй Беларусь павінна імпартаваць 3 млрд. кВт•гадз. «А гэта толькі 8% ад патрэбы, — падкрэсліў ён. — Нашы магутнасці дазваляюць выпрацоўваць да 45 млрд. кВт•гадз у год».

Як адзначыў Сямашка, Беларусі, «канешне ж, выгадна імпартаваць частку электраэнергіі, каб не траціць энергарэсурсы для яе вытворчасці на старых магутнасцях». Разам з тым, дадаў ён,

Беларусь здольная абысціся і без імпартнай электраэнергіі.

«Мы не будзем перажываць. „Інтэр РАО“ трэба павялічваць экспарт больш, чым нам — імпартаваць, гэта іх заробак. Страта Беларусі вельмі балючыя для іх», — заявіў віцэ-прэм’ер.

Пры гэтым ён паведаміў: у вусных гутарках прадстаўнікі расійскай кампаніі «Інтэр РАО» заяўлялі, што не дапусцяць зніжэння экспарту электраэнергіі ў Беларусь.

Нагадаем, цяпер расійская электраэнергія ў Беларусь не паступае. Пастаўкі спыніліся апоўначы 29 чэрвеня па прычыне адсутнасці чарговага плацяжу. Учора вечарам кампанія «Інтэр РАО ЕЭС» паведаміла: паколькі плацеж у памеры 600 млн. расійскіх рублёў ад Беларусі паступіў, пастаўкі адновяцца 30 чэрвеня апоўначы па маскоўскім часе (у 23.00 — па мінскім).

Паводле інфармацыі крыніцы ў Мінэнерга Беларусі, пастаўкі сапраўды аднавіліся ў заяўлены час, але праз дзве гадзіны былі перапынены па тэхнічных прычынах. Цяпер бакі спрабуюць разабрацца ў сітуацыі і афіцыйных каментараў не даюць.

9 чэрвеня «Інтэр РАО ЕЭС» ужо абмяжоўвала пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь з-за даўгоў. Запазычанасць тады складала 1,5 млрд. расійскіх рублёў. Пастаўкі былі адноўлены 13 чэрвеня, а 15 чэрвеня канцэрн «Белэнерга» пералічыў першы транш плацяжу па пагашэнні доўгу за сакавік у памеры 600 млн. расійскіх рублёў.

Доўг Беларусі за атрыманую электраэнергію ўтварыўся з-за праблем на валютным рынку, у прыватнасці цяжкасцей з канвертацыяй валюты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?