Беларусь шукае інвестара для стварэння буйной высокатэхналагічнай вытворчасці LCD-панэлей. Аб гэтым паведаміў сёння ў парламенце, адказваючы на пытанні дэпутатаў, першы намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Стаіць задача прыцягнуць у краіну новыя тэхналогіі, ноу-хау, стварыць сумесныя прадпрыемствы, — расказаў Уладзімір Сямашка. — Разглядаецца шэраг праектаў, накіраваных на выкананне гэтых задач. Адзін з самых галоўных, гэтым цяпер займаецца Мінпрам, — па арганізацыі ў Беларусі зборкі па поўнаму цыклу LCD-панэлей». На думку першага віцэ-прэм’ера, Беларусь мае значны патэнцыял, неабходны для паспяховай рэалізацыі гэтага праекта.

Садзейнічаць развіццю такой вытворчасці будзе Мытны саюз, які адкрые для беларускіх вытворцаў вялікі рынак, што развіваецца, упэўнены Уладзімір Сямашка. «Трэба будаваць завод, які закрыў бы патрэбы і Беларусі, і нашых партнёраў па Мытным саюзе», — лічыць першы віцэ-прэм’ер.

Паводле словаў Уладзіміра Сямашкі, Мінпрам павінен вырашыць праблему па пошуку інвестара для выканання праекта ўжо ў гэтым годзе і пабудаваць высокатэхналагічную і высокарэнтабельную вытворчасць LCD-панэлей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?