У Рэчыцкім раёне, - меркавана, з-за падпалу, - 29 чэрвеня згарэла 150 тон сена.

Гарэў сенасклад у агракамбінаце "Холмеч". Прыкладна праз гадзіну пасля паведамлення аб пажары агонь быў патушаны, удалося выратаваць 50 тон сена, але полымя знішчыла дах пабудовы і 150 тон сена.

Гэта не першы падпал сена сёлета. Толькі на мінулым тыдні ў Гомельскай вобласці адбыліся два падпалы.

Раніцай 19 чэрвеня адбыўся пажар на сенаскладзе ў вёсцы Храпкаў Хойніцкага раёна. Знішчана прыкладна 100 тон сена.

Таксама раніцай 19 чэрвеня згарэў сенасклад ў вёсцы Муляраўка Петрыкаўскага раёна. Згарэлі ўсе 50 т сена згарэў дах склада, пашкоджаныя сцены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?