Збіты відэааператар БелаПАн Васіль Сямашка. Фота Сяргея Балая.

Збіты відэааператар БелаПАн Васіль Сямашка. Фота Сяргея Балая.

Старшыня грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жанна Літвіна пракаментавала прэс-службе БАЖ гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх і замежных журналістаў, якія асвятлялі «маўклівую» акцыю ў Мінску і іншых гарадах Беларусі, увечары 29 чэрвеня:

«Пасля гвалтоўнага умяшальніцтва ў дзейнасць журналістаў падчас акцыі 22 чэрвеня БАЖ звярнуўся да Міністра ўнутраных справаў Анатоля Куляшова з патрабаваннем правесці службовае разбіральніцтва па фактах парушэння правоў журналістаў, вызначыць вінаватых, прынесці прабачэння пацярпелым журналістам.

Сёння ў чарговы раз прадстаўнікі сілавых структураў прадэманстравалі не толькі грубае умяшальніцтва ў дзейнасць журналістаў, але і ігнараванне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, беларускага заканадаўства ў галіне СМІ, згодна з якімі журналісты маюць права “прысутнічаць на массавых мерапрыемствах, у месцах грамадска важных падзей і перадаваць адтуль інфармацыю”.

Такія дзеянні “сілавікоў” не надаюць павагі ўладным структурам, яны могуць толькі справакаваць настрой канфрантацыі ў грамадстве, спрыяць распальванню непаразумення і варожасці».

Нагадаем, што па апошніх звестках увечары 29 чэрвеня ў Мінску і Брэсце было затрымана 13 журналістаў, збіта 3 (сярод іх — два замежных рэпарцёра), пашкоджана, як мінімум, тры адзінкі прафесійнай тэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?