У межах адмысловай акцыі тэлебачання «Белсат» больш за трыццаць вядомых асобаў Беларусі ды свету выступяць з пасланнямі да беларускіх палітычных зняволеных. Сярод іх і спявак, лідар гурту J:mors Уладзімір Пугач. «Стоячы тут, на траўцы ў прамянях чэрвеньскага сонца, пачуваешся няёмка, звяртаючыся да тых, хто гэтага сонца цяпер, хутчэй за ўсё, не бачыць. І мала суцяшаюць словы пра тое, што пакутаваць за свае перакананні ганарова — хацелася б пабачыць родных: бацькоў, дзяцей, жонку, мужа. Я б хацеў вам пажадаць, каб як найхутчэй свабода вас сустрэла радасна ля ўваходу, ну а браты, як вядома, меч вам аддадуць».

Кароткія ролікі будуць ісці штодня пасля галоўнага выдання «Аб’ектыву» а 21.25, а таксама пасля паўтораў галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы «Белсату» напрыканцы трансляцыі ды раніцаю а 7.20. Кліпы таксама будуць размешчаныя на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.

Гледачы і прыхільнікі «Белсату» могуць далучыцца да акцыі ды даслаць свае ролікі са словамі падтрымання беларускіх палітвязняў на адрас [email protected]. Ліст мае ўтрымліваць вашую пісьмовую згоду на бязвыплатнае змяшчэнне відэазвароту на старонцы www.belsat.eu, а таксама ў эфіры тэлеканалу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?