У апошні дзень чэрвеня еўракубкавы сезон стартаваў для беларускіх клубаў. Першым старт у Лізе Еўропы ўзяў дэбютант падобных спаборніцтваў «Мінск».

У сталіцы Азербайджана каманда Віталя Тараканава ў рамках першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы. сустракалася з мясцовым АЗАЛам. Нашы забілі першымі. На адзінаццатай хвіліне адзначыўся Ігар Варанкоў. Аднак ужо праз тры хвілін нігерыйскі легіянер гаспадароў Віктар Ібекойі лік зраўняў.

Болей галоў гледачы так і не пабачылі. Галявая нічыя пакідае «гараджанам» добрыя шанцы для працягу барацьбы.

Гульня ў адказ пройдзе праз тыдзень у Мінску. Каманды будуць сустракацца на стадыёне «Дынама». Білет — 10 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?