Хочаце ўбачыць рарытэтнае аўто ў гоначных спаборніцтвах, ды яшчэ ў Мінску? Тады спецыяльна для вас 2 ліпеня пройдуць доўгачаканыя гонкі пад назвай «Oлдтаймер-ралі». Як абяцаюць арганізатары спаборніцтваў — грамадскае аб’яднанне калекцыянераў і рэстаўратараў рэтрааўтамабіляў «Машына часу», у гонках возьмуць удзел аўтамабілісты з Расіі, прыбалтыйскіх дзяржаў і Польшчы.

У гонках «Oлдтаймер-ралі» дапускаюцца толькі аўтамабілі не маладзейшыя за 1980 год, таму на шоу будуць толькі рарытэтнае аўто ў добрым тэхнічным і прэзентабельным стане.

Асноўным дэвізам аўтамабільнага спаборніцтвы стануць не хуткасць і спрыт, а дакладнасць і акуратнасць кіравання транспартным сродкам з абавязковым выкананнем правілаў дарожнага руху. Як і ў спартыўных гонках, экіпаж будзе складацца з кіроўцы і штурмана.

Запрашаем усіх ахвотных далучыцца да свята даўніны і рарытэту. Прыходзьце 2 ліпеня, а 10.30 на плошчу Свабоды — будзе цікава.

Старт, а 13.00, фініш, а 18.00 на вуліцы Фрунзэ, што каля плошчы Перамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0