Тыднёвік «ЛіМ» за 3 лютага зьмясьціў сьпіс дзеячаў культуры й мастацтва, якія атрымалі дзяржаўныя стыпэндыі на 2006 г. ад Міністэрства культуры. Першым у сьпісе творцаў у веку да 40 гадоў стаіць паэт Янка Лайкоў, які нядаўна перайшоў з Саюзу беларускіх пісьменьнікаў у чаргінцоўскі Саюз. Стыпэндыя складае 4 базавыя велічыні штомесяц (базавая велічыня — 29 тысяч).
А ў сьпісе дзеячаў, якія перакрочылі 40-гадовы рубеж, першым ідзе хваласьпевец Лукашэнкі Браніслаў Спрынчан. Ягоная штомесяцовая стыпэндыя складае 6 базавых велічыняў.