Пра гэта 1 ліпеня журналістам у Мінску паведаміў першы віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка.

«З Украіны мы сёння аднаўляем пастаўкі электраэнергіі, нам гэта выгадна ў пэўных умовах. З Расіі праз два-тры дні электраэнергія таксама пойдзе», — сказаў Сямашка.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што найбліжэйшымі днямі Беларусь пагасіць запазычанасць за пастаўленую электраэнергію з Расіі і Украіны.

Нагадаем, выступаючы 30 чэрвеня ў парламенце, Сямашка заявіў, што «сёння-заўтра Беларусь пагасіць запазычанасць перад „Інтэр РАО ЕЭС“ у памеры 21 млн. долараў».

Зараз расійская электраэнергія ў Беларусь не паступае.

Пастаўкі спыніліся апоўначы 29 чэрвеня з прычыны адсутнасці чарговага плацяжу. Учора вечарам кампанія «Інтэр РАО ЕЭС» паведаміла: паколькі плацеж у 600 млн. расійскіх рублёў ад Беларусі паступіў, пастаўкі адновяцца 30 чэрвеня апоўначы па маскоўскім часе (у 23.00 — па мінскім).

Паводле інфармацыі крыніцы ў Мінэнерга Беларусі, пастаўкі сапраўды аднавіліся ў заяўлены час, але праз дзве гадзіны былі спынены з тэхнічных прычын.

Запазычанасць Беларусі за атрыманую электраэнергію стварыўся з-за праблем на валютным рынку, у прыватнасці цяжкасцяў з канверсаваннем валюты.

Між іншым за імпартаваную электраэнергію Беларусь завінаваціла і Украіне. Як паведамляе «Коммерсант», Беларусь завінаваціла Украіне 35 млн. долараў. «Размова ідзе пра пазыку „Белэнерга“ перад украінскімі пастаўшчыкамі, які забяспечаны гарантыямі ўрада Беларусі», — растлумачыла крыніца выдання.

Украінскі бок спыніў экспарт электраэнергіі ў Беларусь у маі з-за даўгоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?