Cёньня ва ўрочышчы Цагельня ля райцэнтру Чэрвень адбылася памінальная акцыя з удзелам прадстаўнікоў амбасады Літвы ў Беларусі. Дыпляматы ўшанавалі памяць сваіх землякоў, якія былі тут расстраляныя летам 1941 году разам зь іншымі зьняволенымі сталінскіх турмаў. Раней памяць ахвяр ушанавалі і беларускія арганізацыі.
70 гадоў таму НКВД выправіў зь Менску калёну зьняволеных. Нямоглых пачалі расстрэльваць па дарозе. А 26 чэрвеня 1941 году, баючыся, каб іх не дагналі немцы, савецкія канваіры масава пазабівалі вязьняў. Гэта былі беларусы, палякі, літоўцы з далучаных да СССР у
Ад 1989 году ля Чэрвеня (былы Ігумен) ладзяцца памінальныя акцыі. Пра першыя зь іх сёлета расказаў «Свабодзе» сябра
«Група сяброў й прыхільнікаў
Яшчэ пры канцы
«Я пачаў зьбіраць дадзеныя пасьля таго, як Зянон Пазьняк надрукаваў у газэце «Літаратура і мастацтва» артыкул «Курапаты: дарога сьмерці». Тады ў райгазэце я таксама надрукаваў некалькі нарысаў «Курапаты Чэрвеньшчыны».
«Памінальныя акцыі на Цагельні ігнаруе мясцовая ўлада. Чаму?».
Дарагуж: «Баяцца! Раней хадзіла больш людзей. А пасьля бачаць, што кіраўнік дзяржавы не наведвае Курапаты, і таму яны запалоханыя. Таму й цяпер чыноўнікі рассылаюць сваіх „агітатараў“ па горадзе, а тыя заклікаюць: „Не хадзіце на Цагельню! Прыедуць літоўцы, мала што будзе!“. Нібыта страляць нават будуць…».
У мясцовых уладаў іншы клопат. Гаворыць супрацоўнік мясцовага краязнаўчага музэю:
«Мы рыхтуемся да 3 ліпеня. Выдаём трэці выпуск бюлетэня „Знакамітыя людзі Чэрвеньшчыны“. У нас вельмі шмат клопатаў. Будуць шматлікія наведнікі. Так што не да гэтага пакуль…».