Мядзведзеў запатрабаваў аднавіць пастаўкі электрыкі ў Беларусь 7
Беларусь напярэдадні цалкам пагасіла запазычанасць.
«Інтэр РАО ЕЭС» адновіць пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь у суботу, 2 ліпеня, паведаміў «Интрефаксу» прадстаўнік «Інтэр РАО» Антон Назараў.
«У сувязі з рашэннем тэхнічных і фінансавых пытанняў пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь сёння будуць адноўленыя», — сказаў Назараў.
Раней прэс-сакратарка прэзідэнта Расіі Наталля Цімакова паведаміла, што віцэ-прэм’ер Ігар Сечын праз тэлефон далажыў Дзмітрыю Мядзведзеву аб тым, што Беларусь цалкам пагасіла запазычанасць за электрычнасць. Пасля гэтага Мядзведзеў запатрабаваў аднавіць пастаўкі электраэнергіі.