Падатковая інспекцыя патрабуе ад гомельскага апазіцыянера Канстанціна Жукоўскага растлумачыць крыніцу даходаў на выплату шматлікіх адміністрацыйных штрафаў.

Як сказаў Жукоўскі, з 2007 года за палітычную і грамадскую дзейнасць ён быў пакараны штрафамі на агульную суму каля 14 млн. рублёў, з іх каля 6 млн. ужо выплаціў. «Крыніцу гэтых даходаў і шукае падатковая», — сказаў актывіст.

Падатковая інспекцыя па Цэнтральным раёне Гомеля супаставіла даходы і расходы Жукоўскага і ўстанавіла перавышэнне расходаў над даходамі ў памеры 5,9 млн. рублёў: 2,2 млн. — у 2007 годзе і 3,6 млн. — у 2008-м.

Між тым, як сцвярджае Жукоўскі, кожны год ён запаўняў дэкларацыю аб даходах, і ніякіх праблем не ўзнікала. «Зараз жа ад мяне патрабуюць растлумачыць даходы за 2007–2010 гады. Я бачу мэтанакіраванае праследаванне: штрафы, арышты, потым кожны год запаўняў дэкларацыю за мінулыя гады. Яны проста хочуць супаставіць дэкларацыі за тыя гады і тое, што я зараз напішу, каб знайсці якую-небудзь памылку і да чагосьці прычапіцца. Я ж не памятаю, што я ўказваў тры і чатыры гады таму», — так пракаментаваў сітуацыю гомельскі апазіцыянер.

З 2007 года Жукоўскі больш як 24 разы арыштоўваўся і атрымліваў адміністрацыйныя штрафы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?