Звязаўшыся з рэдакцыяй, Алена распавяла, што двое супрацоўнікаў міліцыі ў форме затрымалі яе пасля акцыі маўклівага пратэсту, якую яна асвятляла. Затрыманне адбылося, калі журналістка вярталася праз чыгуначны вакзал.

Пры гэтым адзін міліцыянт сказаў іншаму: «Гэта — журналістка, забірай яе».
Спачатку Германовіч сілай утрымлівалі на месцы. Зараз яе вязуць у Чыгуначны РАУС Гомеля. Адабралі мабільны тэлефон.

За журналістку спрабаваў заступіцца начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама Андрэй Мазепін, але безвынікова.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?