Да акцыі грамадзянскага непадпарадкавання, якая прайшла на Прывакзальнай плошчы ў Мінску, далучыліся аўтааматары.

Як перадае карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс-Захад», супрацоўнікі міліцыі і двое ў цывільным спрабавалі пранікнуць у чорны «Мэрсэдэс» прадстаўніцкага класа, прыпаркаваны каля цэнтральнага ўваходу на вакзал. З вокнаў машыны даносілася песня Віктара Цоя «Мы чакаем пераменаў».

Карэспандэнт агенцтва паведаміў, што супрацоўнікі міліцыі разблакавалі і адамкнулі дзверы машыны. Пасля праверкі аднаго з пасажыраў «Мэрсэдэса» адвялі ў мікрааўтобус і павезлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?