У 19:20 3 ліпеня людзі ў цывільным вывелі з купы гледачоў і затрымалі Змітра Кузмянкова, які глядзеў канцэрт. Разам з ім каля кінатэатру «Кастрычнік» затрымалі яшчэ трох хлапцоў. Усе яны былі дастаўлены ў пастарунак Баранавіцкага ГАУС.

Прыкладна праз гадзіну Змітра Кузмянкова выпусцілі без складання пратакола. Па яго словах, адпусцілі і трох хлопцаў, узяўшы ў іх адбіткі пальцаў.

Як распавёў Зміцер ІР, ён не рабіў нічога супрацьпраўнага, а проста стаяў каля кінатэатра «Кастрычнік» з сябрам і слухаў канцэрт народнай самадзейнасці. «Я вылучаўся хіба толькі ростам. Раптам да нас падышлі два супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і папрасілі паказаць пашпарты, — расказаў затрыманы. — Пасля адвялі нас у бок да маёра міліцыі які стаў пытацца, што мы тут робім. Я даказаў, што проста слухаем канцэрт, на што маёр раптам мовіў, быццам не з маімі інтэлектуальнымі дадзенымі нечым тут цікавіцца. Я адказаў, што не маёру вызначаць мой інтэлект».

Пасля гэтага, як кажа Зміцер, яго абвінавацілі ў брыдкаслоўі ды завезлі ў ГАЎС на тлумачальную размову. «Але ніякай гутаркі не было, — распавёў Кузмянкоў. — Перапісалі пашпартныя дадзеныя, хацелі ўзяць адбіткі, але я сказаў, што іх ужо здаваў і мяне адпусцілі без складання пратаколу».

Зміцер Кузмянкоў, з’яўляецца сябрам ТБМ, а таксама ўдзельнікам апошніх маўклівых акцый у Баранавічах. Па яго словах, затрыманых з ім хлопцаў, ён таксама бачыў каля фантана ў апошнюю сераду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?