Пакуль немагчыма дакладна назваць лічбу затрыманых жыхароў сталіцы. Рэпарцёры «Нашай Нівы» былі сведкамі затрымання не менш за 100 чалавек.

Карэспандэнты сталі відавочцам таго, як ад Прывакзальнай плошчы ад’ехалі 4–5 аўтазакаў і 3–4 аўтабусы з затрыманымі.
Паводле звестак праваабаронцаў-вясноўцаў, у РУУСы дастаўлена не менш за 120 чалавек. Затрыманні праводзіліся арганізаванымі групамі асобаў у цывільным, пераважна брытагаловых. Затрымлівалі людзей з ужыццём сілы, часам жорстка збівалі.

Гіцлі ў цывільным сёння перашкаджалі працы журналістаў. На вачах у рэпарцёраў «Нашай Нівы» гэта здарылася двойчы. Тыпы пырскалі рэпарцёрам пярцовым газам, часам проста ў твар. Усяго такіх выпадкаў, паводле сведчанняў журналістаў, было прынамсі шэсць.

Рэпарцёр агенцтва «Інтэрфакс» стаў відавочцам таго, як група асобаў у цывільным пасля разгону людзей скіравалася да шапіка «Ежа ў дарогу».
Яны былі ў гуморы, жартавалі між сабой, былі задаволеныя сабой. Яны набылі піражкі з капустай і квас і сілкаваліся.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?