У Мінску лукашэнкаўцы атакавалі акцыю пратэсту на Прывакзальнай плошчы. Было затрымана не менш за 100 чалавек.
Пры выкананні плана па затрыманнях здараліся кур'ёзныя выпадкі. Так, тып у цывільным узяў за шкірку знакамітага намесніка начальніка Цэнтральнага РУУС маёра Грышчанку, які праславіўся сваім удзелам у разгоне мірных акцый пратэсту. Грышчанку прыйшлося адбівацца ад сваіх жа.





