Супрацоўнікамі ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю (КДК) па Мінскай вобласці і Мінску спынена дзейнасць нелегальнага казіно, якое размяшчалася ў адным з забаўляльных цэнтраў сталіцы.
Як паведамляе
Супрацоўнікі фінансавай міліцыі ўстанавілі, што са снежня 2010 года тут не толькі адбывалася аматарская гульня ў покер, але і пачало дзейнічаць нелегальнае казіно. У зале працавала чатыры сталы для гульні ў покер. Кліенты маглі абмяняць грошы на фішкі, а затым ажыццявіць зваротны абмен. Як правіла, штодня ў гульні на грошы ўдзельнічала ад 20 да 40 чалавек, нелегальнае казіно функцыянавала шэсць дзён на тыдзень, з 22 гадзін да 6 раніцы.
Паводле інфармацыі КДК, арганізатарам нелегальнага казіно з’яўляўся старшыня грамадскай арганізацыі, якая арандавала памяшканне. Ён атрымліваў 5% ад сумы выйгрышу гульцоў. Паводле папярэдніх даных, незаконны даход
У дачыненні да галоўнага падазронага распачата справа па ч. 1 арт. 233 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць). Цяпер праводзяцца дадатковыя следчыя дзеянні з мэтай выяўлення іншых асоб, якія маюць дачыненне да арганізацыі нелегальнага казіно, паведамляюць у КДК.