З 4 ліпеня па 15 жніўня ў пункце пропуску «Каменны Лог — Меднікі» на беларуска-літоўскай мяжы з абодвух бакоў будуць праводзіцца планавыя работы па рэканструкцыі і абнаўленні тэрыторыі пункта пропуску.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры памежнага камітэта, для ажыццяўлення работ па замене дарожнага пакрыцця часова абмяжоўваецца лік палос для руху.

З 7.00 16 жніўня да 7.00 23 жніўня запланаваны завяршальныя работы па ўкладцы аўтадарожнага пакрыцця і яго маркіроўцы.

На час правядзення гэтых работ пункт пропуску будзе закрыты.

У Дзяржпагранкамітэце Беларусі рэкамендуюць у гэты перыяд пры перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы скарыстацца пунктамі пропуску «Катлоўка — Лаварышкі» і «Беняконі — Салечнікі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?