4 ліпеня таргі па долары ЗША на Беларускай валютна-фондавай біржы не праводзіліся. Гэта абумоўлена святочным і выхадным днём у ЗША.

Аднак Нацыянальны банк Беларусі, які ўстанаўліваў афіцыйныя курсы валют на 5 ліпеня, знізіў курс долара ЗША на 4 рублі — да 4.938 рублёў.

Паводле даных Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах расійскім рублём удзельнічала 26 банкаў. Курс вырас на 0,17 рубля і склаў 177,60 рубля. Аб’ём таргоў склаў 782 млн. 524 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 787 млн. 381 тыс., прапанова — 782 млн. 524 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічалі 23 банкі. Аб’ём таргоў склаў 5 млн. 527 тыс. еўра (попыт — 5 млн. 527 тыс., прапанова — 1 млн. 201 тыс.), а курс не змяніўся і склаў 7.174 рублі за еўра.

У адносінах да валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель не змяніўся ў параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка на 5 ліпеня склаў 1.846,12 рубля.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 75,04%. Пры гэтым да долара ЗША курс знізіўся на 64,60%, да расійскага рубля — на 80,41%, да еўра — на 80,60%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?