Чарговы суд над дэмакратычным актывістам Іванам Стасюком адбыўся 4 ліпеня.

Суддзя суда Маскоўскага раёна г. Брэста Канстанцін Харытанюк прызнаў берасцейца вінаватым у парушэнні артыкула 17.1 КоАП (дробнае хуліганства) і прысудзіў за нібыта брыдкаслоўе ў грамадскім месцы 10 сутак арышту. Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.

Ён нагадаў, што Іван Стасюк быў затрыманы яшчэ ўвечары ў пятніцу 1 ліпеня. «Гэта адбылося недалёка ад яго дома. Некалькі чалавек у цывільным скруцілі Івана, пасадзілі ў машыну і павезлі ў невядомым кірунку. Усё гэта бачыў знаёмы Стасюка, які і паведаміў пра гэта маці актывіста. Так стала вядома аб затрыманні Івана», — дадаў Кісляк.

За першыя месяцы лета 2011 гэта ўжо другі прысуд Стасюка. Позна ўвечары 14 чэрвеня ён быў затрыманы, а праз тры дні асуджаны судом Маскоўскага раёна Брэста па вышэйзгаданым артыкуле таксама на 10 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?