Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 7—8 ліпеня наведае Азербайджан з афіцыйным візітам.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Савета міністраў, візіт адбудзецца па запрашэнні азербайджанскага боку. Плануюцца сустрэчы Мясніковіча з прэзідэнтам Ільхамам Аліевым і прэм'ер-міністрам Артурам Расі-задэ. Будзе абмяркоўвацца "шырокае кола актуальных пытанняў двухбаковых адносінаў, уключаючы перспектывы прыцягнення азербайджанскіх інвестыцый у Беларусь, пашырэнне супрацоўніцтва ў сферы нафтахіміі, вытворчай кааперацыі, архітэктуры і будаўніцтва, навукова-тэхнічнай сферы і сферы адукацыі".

Беларуская дэлегацыя таксама возьме ўдзел у адкрыцці зборачнага цэха камунальнай тэхнікі беларуска-германскай вытворчасці на базе ВА "Гянджынскі аўтамабільны завод".

Па выніках візіту прадугледжваецца падпісанне шэрагу двухбаковых пагадненняў. Прапрацоўваецца таксама пытанне аб заключэнні кантрактаў на пастаўку ў Азербайджан у другім паўгоддзі 2011 года тэхнікі МАЗ, МТЗ і святлодыёднай тэхнікі беларускай вытворчасці, зазначылі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?