Былога кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса, асуджанага на 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паклалі ў Рэспубліканскі турэмны шпіталь.

Першым пра гэта паведаміў у лісце сваёй жонцы палітвязень Зміцер Бандарэнка, які сам зараз ляжыць у шпіталі і пабачыў там Уса. Афіцыйна гэтую інфармацыю пацвердзілі жонцы Уса, Яўгеніі, у адміністрацыі турмы на Валадарцы.

Дзмітрый Ус асуджаны на 5 з паловай гадоў зняволення за арганізацыю масавых беспарадкаў. Некалькі гадоў таму Дзмітрый Ус перанёс цяжкую аперацыю, ляжаў шмат дзён у коме, пасля гэтага Усу была прызначана 2-я група інваліднасці, якую ён не стаў пацвярджаць напярэдадні выбараў. Сваякі вельмі апасаюцца за стан здароўя Дзмітрыя за кратамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?