Пасля выпуску з Акадэміі курсанты раз’ехаліся па дамах. Пра гэта «Нашай Ніве» на ўмовах ананімнасці паведаміў аднакурснік К.
«Гэта не К. пшыкаў газам у твар журналістаў», — мяркуе ён. Ён пакрытыкаваў падыход блогераў і некаторых
Як раней паведамлялася, 3 ліпеня гіцлі ў цывільным хапалі пратэстоўцаў на Прывакзальнай плошчы і перашкаджалі працы журналістаў. Яны пырскалі пярцовым газам, часам проста ў вочы. Усяго такіх выпадкаў, паводле сведчанняў журналістаў, было прынамсі некалькі. У МУС заяўлялі, што не маюць да гэтага ніякага дачынення.
Аднак у інтэрнэце з’явілася фота аднаго з тых, хто нападаў: у момант, калі ён пшыкае з балона проста ў твар аператару агенцтва Ройтэрз Уладзіміру Косціну, які вядзе здымку.
Блогеры меркавалі, што распазналі нападніка і знайшлі яго старонку Вконтакте.
Там.22-гадовы выпускнік МУС К. сам апісвае сябе. Ён з Ваўкавыска, каталік, мае дзяўчыну. «Просты смяротны селянін. (…) Гатовы адстрэліць ногі підарам і тым, хто пад іх косіць, ненавіджу эма і аппозицию, гэтак жа ненавіджу фуфлагонаў. Люблю бананы»
На старонцы Вконтакте К. з’явіліся дзясяткі рэзка негатыўных каментароў. Карыстальнікаў абурыла «нянавісць да апазіцыі» ў чалавека, які павінен служыць закону, а не якойсьці палітычнай сіле.
* * *
Калі ў кагосьці ёсць звесткі, хто атакаваў журналістаў 3 ліпеня, паведамляйце ў СМІ.
Гіцаль з-за спіны пырскае журналісту газ у твар. Фота Еўрарадыё.
А вось той самы тып, з тым самым балончыкам у руцэ. Фота Антона Матолькі, tut.by.
А вось той самы тып, з тым самым балончыкам у руцэ. Фота Антона Матолькі, tut.by.