Кнігарня «логвінаЎ» прапануе абмяняць рублі на каштоўныя замежныя паперы па прыбытковым курсе — УДВАЯ ТАННЕЙ!

1. 7 ліпеня (чацвер) на Незалежнасці 37А, УСЕ замежныя пераклады выдавецтва “Логвінаў” і некаторыя кнігі іншых выдаўцоў — НАПАЛОВУ ЗАДАРМА.

Напрыклад, Курт Вонэгут. Бойня № 5, або Крыжовы паход дзетак. Раман, пераклад з амерыканскай.

Замест 20 000 — 10 000.

Вольга Такарчук. Правек ды іншыя часы. Раман, пераклад з польскай. Замест 16 000 — 8 000.

«З». Вялімір Хлебнікаў у перакладзе Алеся Разанава, пераклад з расейскай. Замест 10000 — 5000.

Дж. Р. Р. Толкін. Каваль зь вялікага Вутану. Ілюстраваная казка, пераклад з ангельскай. Замест 12000 — 6000.

Яраслаў Рудзіш. Неба пад Бэрлінам. Раман, пераклад з чэскай. Замест 10 000 — 5 000.

Яраслаў Івашкевіч. Панна з Вілька. Аповесці, пераклад з польскай. Замест 10 000 — 5000.

І гэтак далей амаль да бясконцасці…

2. Акрамя гэтага прадаюцца кнігі таксама за 50% кошту:

Станіслаў Станкевіч. Беларускія элементы у польскай паэзіі. Замест 18 000 — 9000.

Андрэй Катлярчук. У ценю Польшчы і Расеі. Замест 27 000 — 13500.

Антон Луцкевіч. Барацьба за вызваленне. Замест 34 000 — 17000.

3. А 19-00 адбудзецца аўтограф-сесія пісьменніка Анатоля Астапенкі і прэзентацыя яго кнігі «Йгде зродилися иускормлены суть по Бозе».

Цэлы дзень кошт на гэтую кнігу будзе зніжаны на 50%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?