Як сведчаць шматлікія паведамленні мінчукоў на форумах і ў сацыяльных сетках, другая лінія сталічнага метро не працавала як мінімум 15 хвілін сёння пасля 12-й дня
Паводле інфармацыі відавочцаў, у прыватнасці, у 12,45 на электронным табло на станцыі метро "Пушкінская" назіралася затрымка цягнікоў з цэнтра на 12 хвілін і ў адваротны бок - 10 хвілін.
Гэтую інфармацыю Interfax.byў Мінскім метрапалітэне пацвердзілі, але каментаваць адмовіліся.
Па непацверджанай інфармацыі, спрацавала сістэма пажарнай бяспекі, адбылася памылка ў праграмным забеспячэнні. Па гэтай прычыне часова быў спынены рух цягнікоў у абодвух напрамках. Затрымка руху метро доўжылася прыкладна 15 хвілін.





