1 ліпеня ў вёсцы Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці пачаў працу валанцёрскі летнік «Крэўскаявунія-2011 ».
Летнік арганізаваны мясцовым дабрачынным фондам «Крэўскі замак».
Кожны ахвочы ў любы зручны час можа далучыцца да працы летніка і такім чынам паспрыяць добраўпарадкаванню тэрыторыі вакол адной з турыстычных адметнасцяў Беларусі.
Акрамя таго праграма летніка прадугледжвае рэгенерацыю старых крэўскіх могілак, вывучэнне стану забудовы Крэва, збор вуснай гісторыі,
З 18 па 31 ліпеня падчас летніка адбудуцца археалагічныя раскопкі з удзелам спецыялістаў з Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
13–14 жніўня валанцёры, месцічы і госці вёскі стануць удзельнікамі рэгіянальнага фестывалю «Крэўскі кірмаш», які сумясціць фальклёрныя традыцыі Беларусі і сучасныя авангардныя плыні мастацтва. Падчас фестывалю выступяць сярэднявечны шэльмоўскі тэатр «ДыГрыза» і гурты «Квецень», «Князь Мышкін», «Нагуаль», «Рацыянальная дыета», «Святкі», «Фолкінэры»,
Месца пражывання валанцёраў — намётавы «гарадок».
Летнік працягнецца да 15 жніўня.
Замовіць анкету валанцёра летніка можна, напісаўшы на [email protected]
Па пытаннях удзелу ў летніку і фестывалі звяртацца:
Рыгор Шабека, кіраўнік летніка — 8 029 761 0220.
Вольга Кастрамінава, дырэктар фонда «Крэўскі замак» — 8 (029)
У сацыяльных сетках: суполка «Крэўскі замак».





