Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» патрабуе ад генеральнага пракурора Беларусі спыніць практыку незаконных арыштаў і судовых пераследаў. Адпаведную заяву прыняло бюро цэнтральнага камітэта партыі.
«На працягу
Як падкрэсліваецца ў дакуменце, нягледзячы на адсутнасць прыкмет правапарушэнняў, супрацоўнікі сілавых структур, якія не маюць на сабе
«Падкантрольныя выканаўчай улады суды паставілі расправу над незаконна затрыманымі грамадзянамі на канвеер — сотні людзей аштрафаваны і прыгавораны да адміністрацыйных арыштаў. Пры гэтым судовыя працэсы праходзяць з абуральнымі парушэннямі працэсуальных норм. У бок адкінуты такія асноватворныя прынцыпы правасуддзя, як прэзумпцыя невінаватасці і спаборнасць судовага разгляду», — гаворыцца ў заяве.
Бюро цэнтральнага камітэта «Справядлівага свету» падкрэслівае, што
«на ўсё гэта прававое бязмежжа абсалютна не рэагуюць органы пракуратуры, фактычна пакрываючы тых, хто запусціў махавік незаконных рэпрэсій».
Партыя выказвае рашучы пратэст супраць масавых незаконных арыштаў і судовых рэпрэсій у дачыненні да грамадзян, якія не парушаюць беларускае заканадаўства, патрабуе іх поўнай рэабілітацыі, вызвалення і кампенсавання дзяржавай прычыненага маральнага і матэрыяльнага ўрону.
«Справядлівы свет» папярэджвае супрацоўнікаў МУС, КДБ, іншых сілавых структур, суддзяў і пракурораў аб непазбежнай адказнасці за незаконныя дзеянні, што замахваюцца на канстытуцыйныя правы і інтарэсы грамадзян, якая рана ці позна наступіць у дачыненні да ўсіх, хто пераступае закон.
Партыя патрабуе ад генеральнага пракурора Беларусі «неадкладна спыніць практыку незаконных арыштаў і судовых пераследаў грамадзян, правесці пільную праверку дзеянняў супрацоўнікаў сілавых структур на прадмет іх адпаведнасці беларускаму заканадаўству і прымяніць меры пракурорскага рэагавання да ўсіх вінаватых».
«Справядлівы свет» заяўляе пра сваю салідарнасць з усімі грамадзянамі Беларусі, «якія канстытуцыйнымі сродкамі выказваюць свой пратэст дзеянням рэжыму, што прывёў краіну на мяжу палітычнай і