Яраслаўскі «Лакаматыў» заключыў аднагадовы кантракт з беларускім абаронцам Русланам Салеем, паведамляе Прессбол.

Асноўная частка кар’еры Руслана прайшла за акіянам, куды ён перабраўся ў 1995 г. Выступаў напачатку за «Лас-Вегас Тандэр», потым дзесяць гадоў адгуляў у «Анахайме» (1996–2006), з якім дайшоў да фінала Кубка Стэнлі ў 2003. У НХЛ гуляў таксама за «Флорыду», «Каларада», мінулы сезон правёў у «Дэтройце». Падчас лакауту Руслан выступаў у казанскім «Ак Барсе».

У складзе зборнай Беларусі Руслан выступіў на трох Алімпіядах і шасці чэмпіянатах свету ў элітным дывізіёне. У 2003 і 2004 гадах прызнаваўся найлепшым хакеістам Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?