У Белаазёрску (Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) сёння выйшла каля сарака чалавек. Гэта ўдвая больш, чым 29 чэрвеня, калі выйшла 17 чалавек. Вельмі шмат новых людзей, ніяк не звязаных з апазіцыйнымі структурамі. У 19.30 удзельнікі заапладзіравалі і разышліся. Чым збянтэжылі назіраўшых за акцыяй супрацоўнікаў мясцовай міліцыі. Абышлося без затрыманняў.