У першым квартале бягучага года Расіі павінны быць накіраваны прапановы па аплаце ўсіх паслуг, якія яна атрымлівала ў Беларусі бясплатна, пачынаючы ад ваенных аб’ектаў і завяршаючы транзітам. Аб гэтым заявіў сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях забеспячэння краіны энерганосьбітамі.

«Я далёкі ад таго, каб нагнятаць абстаноўку. Але калі ў Расіі, захліпаючыся ад нафтадолараў і іншых паступленняў валюты, вырашылі адыграцца на Беларусі і паставілі нас ва ўмовы работы горшыя, чым Германію і іншыя еўрапейскія краіны, давайце папросім Расійскую Федэрацыю ‑ такую багатую і вялізную ‑ заплаціць нам за нашы паслугі», ‑ падкрэсліў прэзідэнт.

***

Аляксандр Лукашэнка не выключыў, што Беларусь можа паставіць перад Расійскай Федэрацыяй пытанне аб аплаце транзіту нафты праз рэспубліку, зямлі, якая выкарыстоўваецца пад нафта- і газатрубы, а таксама пытанне аб уласнасці Расійскай Федэрацыі ў Беларусі.

«Мы перад Расіяй чыстыя на 100 працэнтаў, мы зрабілі ўсё, што яны хацелі. Настаў час запатрабаваць ад Расіі выканаць свае абяцанні. Калі гэтага няма - то мы маем права таксама мець свабоду дзеянняў», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы сёння на нарадзе па пытаннях забеспячэння краіны энерганосьбітамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?