У чарговы раз жыхары горада Бярозаўка Лідскага раёна прынялі ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту. На гэты раз на гарадскую плошчу выйшла 10 чалавек. Аднаго патэнцыйнага ўдзельніка акцыі затрымалі, калі той ішоў на плошчу. Яго адвялі ў мясцовы аддзел міліцыі для прафілактычнай размовы.
Па заканчэнні акцыі затрыманы быў адпушчаны на волю.