Па некаторых звестках, іх вінавацяць у шпіянажы.
Іраклій Гедэнідзэ, фота Interpressnews.ge
У ноч на 7 ліпеня ў Грузіі былі затрыманыя асабісты фатограф прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі Іраклій Гедэнідзэ з жонкай Націяй Гедэнідзэ, фотарэпарцёр МЗС Грузіі Гіоргій Абдаладзэ, фотарэпарцёр еўрапейскага фотаагенцтва Зураб Курцыкідзэ і фотарэпарцёр «Associated Press» Шах Айвазаў. Пра гэта паведамляе партал «Грузия Online». Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманых могуць абвінаваціць паводле арт. 314 КК Грузіі (шпіянаж).