Увечары ў сераду, 6 ліпеня, скаардынаваныя праз Facebook беларусы здымалі напружанне ў Malako Bar пад кактэйлі «Прэч, шалёны сабака!» і «Усё па сродках». Было весела.
Заводзілі публіку барджэі Андрэй Кабанаў і Руся
Алкагольная карта вечара
Музычная падтрымка — Denis IQ
Лічба на майцы Русі была сімвалічнай. Запрошаных на «Патрыятычны барджэінг» заклікалі не маркоціцца і ўзбадзёрыцца
Распіццё кактэйлю «Пацалунак у кайданках»
Дзякуючы раздрукоўкам наведнікі бара маглі асвяжыць у памяці гераічныя подзвігі нашых дзядоў
Цягам вечара часам чуліся тосты «ШОС!» Блогер Яўген Ліпковіч быў непадалёк







