Паводле папярэдніх звестак, у сераду ў Гродна затрымалі каля 40 чалавек.

 Паліна Жураўлёва.

Паліна Жураўлёва.

Рэдакцыя газеты «Вечерний Гродно» звярнулася ў прэс-службу УУС аблвыканкама, каб высветліць, што за асобы ў цывільным затрымлівалі людзей у часе ўчорашняй акцыі. Начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей Георгій Еўчар заявіў: пішыце пісьмовы запыт. Мы будзем высвятляць, што гэта за асобы ў цывільным.

Варта адзначыць, што на гродзенскіх форумах з’явілася інфармацыя пра тое, што нібыта ўчора ў разгоне акцыі прымалі ўдзел не мясцовыя міліцыянты.

Нагадаем, што 6 ліпеня ў Гродна на вуліцы Савецкай на супрацоўніцу газеты «Вечерний Гродно» Паліну Жураўлёву напалі невядомыя жанчыны. Па словах журналісткі, яны схапілі яе і перадалі мужчынам у цывільным. Тыя груба пацягнулі яе ў аўтобус. Па дарозе журналістку… выранілі з рук і яна балюча ўдарылася спіной. Журналістку даставілі ў райаддзел, адкуль яе забрала «хуткая» — у міліцыі дзяўчыне стала кепска. Яна атрымала даведку ў медэксперта. У Паліны сіняк пад вокам, крывападцёкі на руках і спіне.

Паводле папярэдніх дадзеных, 6 ліпеня ў Гродна затрымалі каля 40 чалавек, 30 з іх трапілі ў РАУС Кастрычніцкага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?