Разгонам акцыі 6 ліпеня кіраваў сын Сяргея Гайдукевіча. Алег Гайдукевіч узначальвае Фрунзенскі РУУС сталіцы і ўчора курыраваў разгон каля Лядовага палаца ў Менску.
Алег Гайдукевіч ужо ў 29 гадоў стаў намеснікам старшыні РУУС Партызанскага раёну, цяпер кіруе раённым упраўленнем Фрунзенскага раёну. Ягоны бацька — старшыня Беларускай
Палітык не здзіўлены, што людзі з пратэстамі выходзяць на вуліцы: «Ільготаў пазбавілі, заробкаў не паднялі, валюты ў абменніках няма… Чаго яшчэ чакаць?»
Сяргей Гайдукевіч прызнаўся, што ягоныя паплечнікі таксама ходзяць на акцыі. «Распавядалі мне, што рабілася на Прывакзальнай плошчы, як хапалі людзей. Я лічу, што
міліцыя не мусіць гэтым займацца.Міліцыя мусіць лавіць злачынцаў, інакш рабі што хочаш у горадзе — уся міліцыя на пратэстах».
У абарону свайго сына ён кажа, што незалежныя рэсурсы ў інтэрнэце паведамляюць: найбольш карэктнае стаўленне да затрыманых было менавіта ў Фрунзенскім РУУС. «Я не магу ўлазіць у справы сына. Ён дарослы чалавек — разумны, інтэлігенты, ён сапраўдны прафесіянал».
Сам лідар