Папярэджанне грунтуецца на матэрыялах, атрыманых пракуратурай з КДБ.

 6 ліпеня, Брэст. Фота Станіслава Коршунава, "Брестская газета".

6 ліпеня, Брэст. Фота Станіслава Коршунава, "Брестская газета".

Першы намеснік пракурора Брэсцкай вобласці Сяргей Туравец вынес афіцыйнае папярэджанне каардынатару «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі» Дзмітрыю Шурхаю. Як вынікае з дакумента. Папярэджанне грунтуецца на матэрыялах, атрыманых пракуратурай з КДБ. Дзмітрыю Шурхаю нагадалі, што згодна закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», на правядзенне масавых мерапрыемстваў неабходна атрымаць дазвол мясцовых уладаў. Да атрымання такога дазволу закон забараняе анансаваць час і месца правядзення мерапрыемства ў прэсе, а таксама з дапамогай улётак, плакатаў ды іншых матэрыялаў. Паўторнае парушэнне палажэнняў дадзенага закона цягне за сабой крымінальную адказнасць.

Нагадаем, што «маўклівыя» акцыі ў Брэсце сталі аднымі з самых масавых і эфектных у рэгіёнах. 6 ліпеня каля 400 чалавек прайшліся калонай па вуліцах горада. Месцамі здараліся сутычкі з асобамі ў цывільным, якія затрымлівалі ўдзельнікаў акцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?