Старшыня АГП Анатоль Лябедзька назваў маўклівыя пратэсты руху «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» паспяховым фарматам акцый, разлічаным на пэўны сегмент беларускага грамадства:

«Пакуль нельга сказаць, што яны вытхнуліся, бо далучаюцца новыя людзі і рэгіёны. Калі гэтая акцыя вытрымае такі фармат да восені, то восенню я прагназую далучэнне новага сегменту грамадства. Што да рэакцыі ўладаў, то ў Лукашэнкі застаўся апошні хаўруснік — гэта страх, і ён апелюе зараз толькі да яго. У яго не засталося моцных саюзнікаў сярод беларускага грамадства, за межамі краіны, і ён можа разлічваць толькі на страх. Таму такая брутальная, жорсткая, абсурдная рэакцыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?