Сябры Яўгена Шапчыца звярнуліся ў рэдакцыю «НН» з просьбай аб дапамозе.
Справа ў тым, што Яўген учора вечарам быў затрыманы ля Гандлёвага цэнтра «Тытан». Гэты момант трапіў на адно з відэа. Затрыманне адбываецца ў першыя дзесяць хвілін.

Сёння сябры і бацькі Яўгена звярталіся да праваабаронцаў, аб’ездзілі суды, але інфармацыі пра Яўгена нідзе няма. На Акрэсціна ім параілі ехаць у Маскоўскі суд.

Калі нехта з чытачоў мае інфармацыю, то просьба паведамляць яе ў каментах.

Яўген Шапчыц — былы супрацоўнік БТ. Ён зняў вядомы ролік пра бабулю «Схавай пашпарт», за што паплаціўся працай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?