7 ліпеня Вінцук Вячорка адзначае 50-годдзе. З юбілеем паплечніка віншуе Віктар Івашкевіч.

 Вінцук Вячорка.

Вінцук Вячорка.

«З Вінцуком мы пазнаёміліся яшчэ ў 1982-м. Ён завербаваў мяне ў нацыянальна-вызвольны рух. І з таго часу мы разам у палітыцы. Ён прынцыповы змагар за Беларусь, за беларускую Беларусь. І ён ніколі не аддзяляў свае нацыянальныя погляды ад дэмакратычных. Вінцук быў і застаецца адкрытым да супрацоўніцтва з усімі, хто падзяляе дэмакратычныя каштоўнасці. Тое, што Вінцук Вячорка зрабіў за свае 50 гадоў — гэта толькі сярэдзіна шляху, палова дасягненняў і зробленага. Усё яшчэ наперадзе».

Віктар Івашкевіч віншуе юбіляра са святам і жадае яму ўсяго найлепшага. «Наша Ніва» далучаецца да віншаванняў.

***

Вінцук Вячорка з 1979 году стаў актыўным удзельнікам нацыянальнага руху Беларусі. Ён з'яўляўся ініцыятарам некалькіх юнацкіх культурных груп і арганізацый: «Майстроўня» (1979—1984), «Талака» (1986—1989), Канфедэрацыі беларускіх юнацкіх арганізацый (1988—1989). Балатаваўся у дэпутаты ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь. У 1988 годзе з'яўляўся адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне». Спадар Вячорка быў кіраўніком камісіі па праграмных дакументах і чальцом кіравання партыі. У 1995—1999 гг. ён быў намеснікам старшыні БНФ. А з 1999 па 2007 год — лідарам ПБНФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?