Вечарам 3 студзеня на мытні ў Берасьці быў затрыманы аўтобус з хрысьціянскай моладзьдзю. Памежнікі правялі ператрус у аўтобусе, дагледзелі асабістыя рэчы, узялі тлумачэньні ва ўдзельнікаў пілігрымкі. На Віктара Сянько, які меў некалькіх асобнікаў газэты «Наша Ніва», быў складзены пратакол. Газэты ж сканфіскавалі й перадалі ў пракуратуру для дасьледаваньня на прадмет утрыманьня ў матэрыялах інфармацыі «антыдзяржаўнага зьместу». Аўтобус, у якім было больш за 40 чалавек, трымалі на мяжы амаль 5 гадзінаў.

Маладыя беларускія хрысьціяне — каталікі і вернікі эвангельскіх цэркваў — вярталася зь пілігрымкі ў харвацкі Заграб, дзе бралі ўдзел у эўрапейскай экумэнічнай сустрэчы. Сустрэчу ладзіла сусьветна вядомая хрысьціянская супольнасьць «Тэзэ».

«Праглядалі ўсё, што толькі можна: ноты, Бібліі, кнігі, сшыткі, фатаздымкі, – гаворыць Дзяніс Садоўскі, удзельнік пілігрымкі. — Я расцэньваю гэта як ціск на маладых актыўных хрысьціянаў. Відавочна, перадвыбарчы час правакуе такія неадэкватныя дзеяньні. Ёсьць падставы меркаваць, што на мяжы нас чакалі і ўсё гэта было сплянавана.»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?