Грамадства108108

Выходзім! Важная перамога грамадства: Мінінфа адклікала зварот аб закрыцці «Нашай Нівы»

Дзякуем усім тым 140 чытачам, якія звярнуліся ў суд і міністэрства з пратэстамі супраць нападак на газету.

Дзякуем усім тым 140 чытачам, якія звярнуліся ў суд і міністэрства з пратэстамі супраць нападак на газету.

Пазоў аб спыненні выпуску «Нашай Нівы» быў пададзены Мінінфармам на падставе артыкула 51 закона «Аб сродках масавай інфармацыі» — па прычыне вынясення рэдакцыі на працягу года больш як двух пісьмовых папярэджанняў.

Два папярэджанні «Наша Ніва» атрымала за публікацыі, звязаныя з расійскім фільмам «Хросны бацька» (пра беларускія ўлады), а трэцяе, вынесенае 14 красавіка, — у сувязі з асвятленнем тэракта ў мінскім метро.

11 мая ВГС прыпыніў вытворчасць па пазове Мінінфарма аб закрыцці газеты ў сувязі з тым, што выданне абскардзіла папярэджанне міністэрства. Паседжанне касацыйнай калегіі ВГС па разглядзе скаргі «Нашай Нівы» павінна было адбыцца 26 ліпеня.

9 ліпеня стала вядома пра тое, што Мінінфарм вынес «Нашай Ніве» яшчэ адно папярэджанне. Прычынай для яго паслужыла адсутнасць падпіснога індэкса ў нумары за 1 чэрвеня 2011 года.

На судовых слуханнях, што аднавіліся сёння, прадстаўнік істца нечакана адклікаў заяву аб спыненні выпуску газеты, нічым гэта не матывуючы. Суд пад старшынствам Віктара Курылы хадайніцтва не без радасці задаволіў.

Рашэнне Мінінфарма стала нечаканасцю для супрацоўнікаў «Нашай Нiвы».

«Гэта той рэдкі выпадак, калі перамог цвярозы сэнс», — заявіў, каментуючы сітуацыю калегам, галоўны рэдактар выдання Андрэй Скурко.

«Думаю, сюрпрыз, выкліканы сённяшнім паседжаннем, не адбыўся, калі б улады не адчулі на сабе ціск грамадскасці, калі б не было шматлікіх лістоў чытачоў у Міністэрства інфармацыі з патрабаваннем не закрываць газету. Напэўна, улады ацанілі сітуацыю і вырашылі нас не закрываць», — выказаў меркаванне Скурко.

На думку галоўнага рэдактара, газета, хутчэй за ўсё, будзе аштрафаваная. «Проста так, без пакарання, нас не пакінуць», — мяркуе галоўны рэдактар.

Кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна лічыць, што на рашэнне Мінінфарма мог паўплываць эканамічны крызіс у краіне.
«Верагодна, вырашылі, што чарговы брутальны працэс цяпер не патрэбен. Мабыць, на гэта паўплывала прынцыповая пазіцыя Еўрасаюза ў адносінах да беларускіх улад, у прыватнасці, тое, што СМІ працягваюць заставацца для ЕС прыярытэтам», — сказала кіраўнік БАЖ.

Лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць, што рашэнне суда прадыктаванае палітычнымі меркаваннямі ўлад. «Улады вырашылі не пагаршаць сітуацыю, разумеючы, што ў недалёкай будучыні прыйдзецца шукаць шляхі аднаўлення дыялогу з Захадам», — сказаў палітык.

13 ліпеня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе будзе разглядацца аналагічны іск Мінінфарма да яшчэ адной недзяржаўнай газеты — «Народная воля».

* * *

15.15

«Наша Ніва» часова ўратаваная!

15.07
.

Калі хадайніцтва Міністэрства інфармацыі аб спыненні працэсу будзе прынята, небяспека закрыцця «Нашай Нівы» часова знікне. Разам з тым, у міністэрства застанецца магчымасць звярнуцца з чарговым пазовам у любы іншы час.

15.05

Суддзя выходзіць для прыняцця рашэння.

15.00

Міністэрства інфармацыі адмаўляецца ад пазову пра закрыццё газеты.

14.50

Паседжанне затрымалася, бо шукалі вялікую залу. Прыйшло некалькі дзясяткаў чытачоў. У тым ліку два экс-кандыдаты ў прэзідэнты — Рыгор Кастусёў і Уладзімір Някляеў.

* * *

Мінінфармацыі патлумачыла, чаму адклікала пазоў супраць «Нашай Нівы».

На сайце міністэрства з’явілася афіцыйнае паведамленне. Згодна з ім, пазоў аб закрыцці газеты «Наша Ніва» быў адкліканы з улікам звароту рэдакцыі выдання і сыходзячы з прынцыпа свабоды масавай інфармацыі.

Міністэрства інфармацыі заклікае ўсе сродкі масавай інфармацыі прытрымлівацца заканадаўства, а таксама кіравацца нормамі прафесійнай этыкі і агульнапрынятымі нормамі маралі.

«Наша Ніва» звярталася з пісьмовым заклікам да Міністэрства адклікаць пазоў у чэрвеня.

* * *

12 ліпеня, а 14.30 у Вышэйшым гаспадарчым судзе (Валадарскага, 8) адновіцца разгляд справы аб закрыцці газеты «Наша Ніва». Калі ВГС возьме бок Міністэрства інфармацыі, найстарэйшая беларуская газета страціць магчымасць легальна выдавацца ў Беларусі на паперы. Такое было толькі пры таталітарных рэжымах. Лукашэнкаўцы рыхтуюцца на надуманых і палітычна матываваных падставах ліквідаваць выданне, з якога пачыналася беларуская дзяржаўнасць.

Працэс закрыцця быў ініцыяваны міністэрствам Праляскоўскага пасля таго, як 14 красавіка «НН» атрымала трэцяе цягам году папярэджанне.

Рэдакцыя скарысталася законным правам аспрэчыць вынесенае папярэджанне. На час разгляду абскарджання ў першай інстанцыі працэс аб ліквідацыі газеты быў прыпынены. 30 мая суддзя Алена Маёрава пакінула папярэджанне ў сіле. Рэдакцыя абскардзіла прысуд у касацыйнай калегіі Вышэйшага гаспадарчага суда, і касацыя была прынятая. Разгляд яе прызначаны на 26 ліпеня.

Здавалася б, лагічней было дачакацца канчатковага рашэння па касацыі, а пасля аднаўляць справу аб закрыцці газеты. Але рэч у тым, што 14 ліпеня мінае тры месяцы з дня вынясення папярэджання. Паводле заканадаўства, пасля гэтага закрыць газету ўжо нельга.

Адначасова з працэсам «НН» ідзе суд аб закрыцці «Народнай Волі». У 2006–2008 гадах гэтыя газеты былі пазбаўленыя магчымасці распаўсюду праз «Белпошту» і «Белсаюздрук». У канцы 2008-га яны вярнуліся ў сеткі распаўсюджвання — гэта быў перыяд нармалізацыі адносінаў з Еўрасаюзам, і ўлады пайшлі на касметычныя крокі лібералізацыі.

Менш чым за тры гады пасля вяртання ў распаўсюд «Народная Воля» павялічыла тыраж ў 2,5 разу, а аўдыторыю сайта — у яшчэ большай прапорцыі. За той жа час наклад «Нашай Нівы» вырас у 3,4 разу — цяпер ён рэкордны за ўвесь час існавання газеты. Як і аўдыторыя сайта «Нашай Нівы» — у маі 2011 яна склала 113 тысяч карыстальнікаў.

Гэты

рост папулярнасці — сапраўдная прычына для расправы з незалежнымі СМІ. Калі грымнуў эканамічны крызіс, людзі пачалі шукаць у іх праўдзівай інфармацыі. «НН» у Мінску не дакупіцца, вяртанне з кіёскаў «Белсаюздруку» складае некалькі працэнтаў. У асобныя дні сайт НН наведваюць са ста тысяч камп’ютараў. Улада збіраецца знішчыць «НН» на ўздыме яе папулярнасці.

Спроба знішчыць два цэнтральныя незалежныя выданні выклікала рэзкую рэакцыю ў краіне і за яе межамі.

Сотні чытачоў звярнуліся ў Міністэрства інфармацыі з патрабаваннем спыніць працэс закрыцця газет, выказалі словы падтрымкі рэдакцыям. Рада міністраў ЕС адзначыла пагрозу закрыцця «Нашай Нівы» і «Народнай волі» сярод трох асноўных праблемаў ва ўзаемадачыненнях Еўрапейскага Саюза з Беларуссю.

У суседніх краінах не было аналагічных выпадкаў ліквідацыі цэнтральных СМІ. Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч рэзка асудзіла практыку вынясення выданням «папярэджанняў» і ліквідацыі іх на гэтай аснове. Між тым у Беларусі гэта не першы выпадак «забойства» незалежных медыяў. У мінулыя гады шляхам закрыцця, прыпынення выхаду, забрання хваляў або фактычнай забароны друку і распаўсюду лукашэнкаўцы спынілі «Свабоду», «Навіны», «Пагоню», «Белорусскую деловую газету», «Згоду», «Курьер из Борисова», «Новую газету Сморгони», Радыё 101.2, «Биржу информации» ды мноства іншых мінскіх і рэгіянальных СМІ. Пасля выбараў 2010 года было ліквідаванае «Аўтарадыё».

Лукашэнкаўцы знаходзілі ў кожным выпадку сваю «віну». Дзясяткі незалежных журналістаў у Беларусі прайшлі праз турмы, некалькі чалавек знікла ці загінула пры нявысветленых абставінах.

Знішчэнне «Нашай Нівы» не прынясе карысці нават яго ініцыятарам. Яно стане ўдарам па іміджы беларускай улады як у краіне, так і на міжнароднай арэне. Абмежаванне свабоды слова і свабоднага атрымання інфармацыі — парушэнне аднаго з базавых правоў чалавека.

Суд над газетай «Наша Ніва», якая ёсць адным з сімвалаў нацыі, пачнецца 12 ліпеня, а 14.30 у Вышэйшым гаспадарчым судзе (Валадарскага, 8). Працэс будзе адкрыты.

Каментары108

Сем фактаў пра Макса Каржа, якому пагражае ГУБАЗіК3

Сем фактаў пра Макса Каржа, якому пагражае ГУБАЗіК

Усе навіны →
Усе навіны

Генпракуратура хоча вярнуць у Беларусь Крыж Ефрасінні Полацкай, слуцкія паясы і сані Напалеона14

Дачка падпаліла фіранку: падрабязнасці трагедыі ў Сеніцы, дзе загінулі двое дзетак3

Стане яшчэ халадней. Але дзякуй, што пакуль без снегу2

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе24

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сем фактаў пра Макса Каржа, якому пагражае ГУБАЗіК3

Сем фактаў пра Макса Каржа, якому пагражае ГУБАЗіК

Галоўнае
Усе навіны →