Як паведамляецца на афіцыйным сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у Брэсцкай вобласці закрытыя для адпачынку зоны каля ракі Шчара ў вёсцы Дарава Ляхавіцкага раёна, каля ракі Ведзьма ў горадзе Ляхавічы, каля ракі Чаква ў вёсцы Рубель Столінскага раёна, а таксама вадасховішча Жабер Драгічынскага раёна, пляжы санаторыяў «Надзея» і «Буг» Жабінкаўскага раёна.
У Віцебскай вобласці забаронена купацца ў рацэ Днепр у межах Оршы, кар’еры Шчацінка Оршы і Аршанскага раёна, азёрах Гомель, Суя, Шчаты, Янава, Скобрае вёскі Казімірава, Лясное і Школьнае вёскі Быкаўшчына Полацкага раёна.
У Гомельскай вобласці закрытыя для адпачынку зоны каля ракі Днепр у Жлобіне, каля возера Святое Рагачоўскага раёна, пляж каля ракі Іпуць у Добрушы, акваторыя рэкрэацыйнай зоны на левым беразе Прыпяці (ад аўтамоста да рэчышча ракі Мярлявіца) і акваторыя ракі Прыпяць у раёне рэкрэацыйнай зоны санаторыя «Сосны» Мазырскага раёна.
У Магілёўскай вобласці забаронена адпачываць каля ракі Даўжанка ў вёсцы Доўгае Клічаўскага раёна, каля возера вёскі Аўсянка Горацкага раёна.
У Гродзенскай вобласці забаронена купацца ў возеры
Таксама вынесена рашэнне аб аднаўленні эксплуатацыі зоны адпачынку каля вадаёма Паўлінава ў Баранавіцкім раёне.
Купанне ў вадаёме забараняецца, калі санслужбы атрымліваюць двойчы пробы, якія не адпавядаюць нарматывам па хімічных ці бактэрыялагічных паказчыках. У цёплае надвор’е забарону на купанне звычайна выносяць
Усяго ў Беларусі функцыянуе 567 афіцыйных пляжаў.