Такое рашэнне Мінскага гарадскога суда.
Касацыйную скаргу падавалі Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч і Аляксандр Францкевіч. Яны былі асуджана ў маі 2011 года. Іх вінавацілі ў здзяйсненні шэрагу палітычных акцый, у прыватнасці, у нападзе на пасольства Расіі ў Мінску (жнівень 2010 года). Цяпер яны будуць звяртацца ў вышэйшую інстанцыю.
Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй аўтамабіля. Мікалай Дзядок — на чатыры гады і шэсць месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Аляксандр Францкевіч — на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Маладыя людзі сваёй віны не прызналі. Разам з імі асудзілі Максіма Веткіна і Яўгена Сілівончыка. Вінаватымі сябе лічаць часткова, але прысуды («хімію») не абскарджвалі.
0
0
0
0
0
0