Рэдактар часопіса Адміністрацыі прэзідэнта хоча атрымаць права ездзіць у Еўропу.
Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) прыняў да разгляду пазоў беларускага журналіста — галоўнага рэдактара часопіса «Беларуская думка» Вадзіма Гігіна, піша агенцтва БелТА. Аб гэтым гаворыцца ў пісьме, якое было накіравана журналісту сакратарыятам гэтага міжнароднага судовага органа.
Пазоў быў пададзены ў сувязі з увядзеннем Радай ЕС у студзені 2011 года санкцый адносна супраць вялікай групы лукашэнкаўцаў, якіх Еўропа лічыць датычнымі да парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Сярод іх была і група
Гігін адзначае, што падставай для пазова стала тое, што «быў складзены нейкі чорны спіс, што знеслаўляе гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю тых, хто ў яго ўключаны».
Журналіст падкрэсліў, што справа не ў візах: «Мы не просімся ў ЕС, тым больш што з юрыдычнага пункту гледжання яны могуць гэтыя візы не выдаваць. Справа ў самім прынцыпе — складанні нейкага спіса за нейкія міфічныя парушэнні».
Гігін мяркуе, што рашэнне Рады ЕС аб абмежаванні ўезду супярэчыць Еўрапейскай хартыі свабоды прэсы.
У сваю чаргу першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч адзначае, што такія санкцыі парушаюць арт. 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, «дзе сказана даволі дакладна, што кожны чалавек мае права бесперашкодна прытрымлівацца сваіх палітычных перакананняў, права на свабоднае выказванне думкі».
Пры гэтым у самой Беларусі дзяржаўныя СМІ выказваюць пазіцыю толькі аднаго палітыка, а некалькі дзясяткаў крытычных выданняў былі закрыты рознымі спосабамі. У краіне няма ніводнага тэле- ці радыёканала, на якіх гучалі б альтэрнатыўныя пункты гледжання. За грошы падаткаплатнікаў утрымліваецца шматтысячны ідэалагічны апарат, які праводзіць інтарэсы аднаго палітыка. Толькі за апошні год у крымінальнай турме пабывалі ці застаюцца там журналісты Ірына Халіп, Наталля Радзіна, Зміцер Бандарэнка, Алесь Атрошчанкаў, Андрэй Пачобут. За адзін вечар 6 ліпеня праз затрыманні прайшлі 23 рэпарцёры.
Гігін у сваіх артыкулах апраўдваў гэтыя захады і нават заклікаў да больш жорсткіх мераў супраць апазіцыі.