На адкрыцці «Славянскага базару» арт-група «Хор Турэцкага» зрабіла фурор.

Музыкі выканалі ў прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі песню Віктара Цоя «Зорка на імя Сонца» і некалькі разоў пракрычалі са сцэны «Жыве Беларусь!».

Нагадаем, што песня Цоя «Перамен», як і лозунг «Жыве Беларусь!», у Беларусі маюць палітычнае значэнне.

У прэс-службе арт-групы «Хор Турэцкага» карэспандэнту «НН» паведамілі, што выступленне ў Віцебску было цёпла сустрэтае публікай. Там адзначылі, што творы гурту Віктара Цоя яны стала выконваюць на самых розных сцэнах, у тым ліку і ў Беларусі на «Славянскім базары», упрыватнасці ў 2009 годзе. У прэс-службе падкрэслілі, што творчасць «Хора Турэцкага», сам калектыў — па-за палітыкай. Таму казаць пра тое, што выкананнем тых, ці іншых твораў яны хацелі выказаць каму б то ні было сімпатыю, ці падтрымку, было б не зусім правільна. «Мы спявалі ў Віцебску «We Are The Champions». Гэта таксама апазіцыйная песня?»

Выступленне «Хора Турэцкага» ў Віцебску ў 2009 годзе:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?