Невядомы сярод дня пракраўся ў дом і нанёс гаспадыні некалькі нажавых раненняў у вобласці шыі і цела. Жанчына памерла ў бальніцы. Яе дачцы, якая таксама была ў хаце, удалося ўцячы — яна выскачыла з акна другога паверха.

 Трагедыя здарылася ў гэтым доме.

Трагедыя здарылася ў гэтым доме.

 На месцы здарэння працуюць следчыя.

На месцы здарэння працуюць следчыя.

Беспрэцэдэнтны выпадак адбыўся днём 8 ліпеня ў Баранавічах. Невядомы зламыснік, як мяркуецца, пракраўся ў незачынены гараж, адтуль — у склеп, злучаны з прыватным домам па вул. 50 гадоў БССР, і напаў на гаспадыню і яе дачку. На жаль, абараніць жанчын было няма каму — гаспадар дома быў у ад'ездзе.

Дзяўчынцы цудам удалося выратавацца: яна выскачыла з акна другога паверха.

Яе маці, нягледзячы на цяжкія раненні, здолела вырвацца з рук невядомага і пералезці праз плот да суседзяў, якія выклікалі «хуткую» і міліцыю.

Жанчыну даставілі ў бальніцу, але выратаваць яе жыццё медыкам не ўдалося.

«Цяпер адпрацоўваецца некалькі версій. Але сказаць, пракраўся злачынец ў дом з мэтай забойства або ж для таго, каб выкрасці штосьці, мы пакуль не можам», — адзначыў супрацоўнік следчага аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Андрэй Раманюк. Супрацоўнікі праваахоўных органаў вядуць пошук злачынцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?