Mенская царква «Новае жыцьцё» зьбіраецца стварыць уласныя сродкі масавай інфармацыі — радыё, тэлебачаньне й газэту. Акрамя таго, пратэстанты з «Новага жыцьця» плянуюць адкрыць юрыдычны цэнтар для прававой абароны вернікаў і рэлігійных суполак. Да гэтых ідэяў іх падштурхнулі падзеі мінулага году, асабліва — перамога падчас галадоўкі ў абарону свайго храму. Пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка заявіў, што вернікі павінны адмовіцца ад фальшывай дактрыны, якая навязвае толькі пасыўныя абарончыя дзеяньні. Ён таксама адзначыў, што ўмацоўваюцца сувязі пратэстантаў з Рыма‑каталіцкім касьцёлам у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?